Белорусский портал в Казахстане

Мядзведзеў: па логіцы The Times чыноўнікі НАТА – законная ваенная цэль для РФ



Украінскія спецслужбы арганізавалі тэрарыстычны акт у Маскве, ахвярай якога стаў высокапастаўлены вайсковец і яго памочнік.

Усе чыноўнікі краін Паўночнаатлантычнага альянсу павінны разглядацца як законная ваенная цэль для Расіі, напісаў у сваім Telegram-канале намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў.

Паводле яго слоў, нельга ігнараваць артыкул у газеце The Times, у якім забойства генерала Ігара Кірылава і яго ад’ютанта назвалі "законным актам абароны".

Мядзведзеў звярнуў увагу, што, калі прытрымлівацца гэтай логіцы, то ўсе чыноўнікі краін НАТА, якія прымалі рашэнне аказаць ваенную дапамогу Украіне, бяруць удзел у гібрыднай вайне супраць Расіі.

"І ўсе гэтыя асобы могуць і павінны разглядацца як законная ваенная цэль для расійскай дзяржавы. І проста для ўсіх патрыётаў Расіі", - лічыць ён.

Пры гэтым расійскі палітык адзначыў, што асобы, якія выступілі выканаўцамі злачынстваў супраць Расіі, маюць саўдзельнікаў. Цяпер яны таксама законныя ваенныя цэлі.

"Да іх могуць быць аднесены і паршывыя шакалы з The Times, якія баязліва схаваліся за рэдакцыйным артыкулам. Такім чынам, гэта ўсё кіраўніцтва выдання", - лічыць намеснік старшыні Савета бяспекі РФ.

У завяршэнне Мядзведзеў пажадаў ім быць асцярожнымі.
Раніцай 17 снежня ў Маскве каля пад’езда, дзе жыў генерал Ігар Кірылаў, узарваўся самакат, у які было ўмантавана выбуховае прыстасаванне. У выніку загінуў начальнік войск РХБА і яго памочнік Ілья Палікарпаў.

МінскІ, 18 снежня 2024
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/2/76255
Текущая дата: 23.12.2024