Белорусский портал в Казахстане

Дзмітрук стала пераможцай тэніснага турніру ў Марока



Беларуская тэнісістка Крысціна Дзмітрук стала пераможцай турніру ITF у мараканскім горадзе Махамедыя з прызавым фондам $25 тыс.

Сёння ў вырашальным паядынку беларуска, якая займае 848-е месца ў сусветным рэйтынгу, за тры гадзіны адолела турэцкую тэнісістку Чалу Бюйюкакчай, якая знаходзіцца на 451-й пазіцыі, — 6:3, 6:7 (5:7), 6:3. Гэта трэці чэмпіёнскі тытул 20-гадовай беларускі на турнірах пад эгідай ITF.

На шляху да фіналу Крысціна Дзмітрук не аддала саперніцам ніводнага сэта, абыграўшы індыйскую тэнісістку Зіл Дэсаі — 6:1, 6:1, іспанку Еву Герэра Альварэс – 6: 4, 6: 1, японку Ікумі Ямазакі — 7: 5, 6: 3 і францужанку Аліс Рамэ — 7:6 (7:3), 6:3.

Звязда, 4 жніўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/20/74859
Текущая дата: 15.11.2024