Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у інтэрв`ю інфармацыйнаму агенцтву Associated Press.
Беларускі лідар канстатаваў, што цяпер ідзе гібрыдная вайна з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі, у ход ідзе таксама і дэзынфармацыя.
"Цяпер такая вайна - гібрыдная. Яна пачынаецца са сродкаў масавай інфармацыі і прадаўжаецца. Сродкі масавай інфармацыі сёння - гэта вельмі моцная зброя. Яны суправаджаюць ваенныя дзеянні", - сказаў ён.

"Але як зразумець тое, што ў інтэрнэце, іншых класічных сродках масавай інфармацыі вы наогул закрылі іншы пункт гледжання? - задаў рытарычнае пытанне Прэзідэнт. - Вы паслухайце іншы бок, пункт гледжання Расіі. Чаму вы блакуеце расійскіх журналістаў усюды? Чаму ім рот закрываеце?"
"На вашы пляцоўкі, якія кантралююцца Захадам і ЗША (рэсурс велізарны, значна большы, чым у нас, у расіян), вы наогул не дапускаеце іншы пункт гледжання. І не дай бог, калі мы вас нечым зачапілі і гэты пункт гледжання па вялікім рахунку не сходзіцца з вашым, вы імгненна блакуеце акаўнты, сайты і гэтак далей", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
Аднабаковая падача інфармацыі ў заходніх медыя прысутнічае і пры асвятленні падзей ва Украіне, упэўнены беларускі лідар. У прыватнасці, гэта датычыцца таго, што адбылося ў горадзе Буча.
"Мы вельмі добра ведаем, што адбывалася ў Бучы. Паверце, што я лепш за вас ведаю, што там адбывалася. Я вам прапанаваў паслухаць тое, што я ведаю, сваю версію. Яна заснавана на канкрэтных фактах. Калі вы ў гэта не верыце - гасподзь з вамі. Я ж не магу вас прымусіць верыць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Чаму вы баіцеся іншага пункту гледжання? Няхай ён будзе ў вашых СМІ", - дадаў Прэзідэнт. У той жа час ён заўважыў, што прыезд групы агенцтва Associated Press на інтэрв`ю з кіраўніком беларускай дзяржавы "робіць ім гонар".
6 мая 2022, Мінск
БЕЛТА
6 мая 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/206/64780
Текущая дата: 20.11.2024