З 24 лютага ў Беларусь прыбылі больш за 25 тыс.грамадзян Украіны. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпамежкамітэце.
«З 6.00 24 лютага да 6.00 6 мая ў нашу краіну з украінскай тэрыторыі прыбылі 25630 грамадзян Украіны: праз украінска-беларускую мяжу — 15781, транзітам праз Польшчу — 8758, праз Літву — 947, праз Латвію — 144», — распавялі ў ДПК.
«За мінулыя суткі ў Беларусь з украінскай тэрыторыі прыбылі 138 грамадзян Украіны, з іх транзітам праз Польшчу — 118, праз Літву — 14, Латвію — 6, — адзначылі ў ДПК. — Інфармуем, што з 3 красавіка замежнікам, якія прыбываюць у Беларусь у сувязі з сацыяльна-палітычным становішчам ва Украіне, у тым ліку транзітам праз тэрыторыю іншых краін, для ўезду ў нашу краіну не патрэбны ПЦР-тэст (сертыфікат)».
Пункты пропуску Беларусі працуюць у штатным рэжыме.
Звязда, 6 траўня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/206/64790
Текущая дата: 20.11.2024