За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 323 пацыенты з COVID-19, выпісаны 235, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў краіне былі зарэгістраваны 982 654 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 975 137 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 6972 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 9842 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 13 212 749 тэстаў.
8 мая 2022, Мінск
БЕЛТА
8 мая 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/206/64803
Текущая дата: 20.11.2024