Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі з’явіцца дакумент, які пацвярджае адсутнасць перашкод для заключэння шлюбу за мяжой



Пра гэта распавяла начальніца упраўлення натарыята і ЗАГСаў Міністэрства юстыцыі Таццяна Сашчэка.

Навацыя стала адной са змен у Кодэксе аб шлюбе і сям’і, уведзеных Законам «Аб змяненні законаў па пытаннях рэгулявання шлюбных і сямейных адносін». Так, у Кодэксе дакумент, які пацвярджае адсутнасць перашкод для заключэння шлюбу за межамі краіны, з’яўляецца ўпершыню. Як адзначыла Таццяна Сашчэка, ён спецыфічны і мае строгае мэтавае прызначэнне.

«Ён прызначаны для выкарыстання выключна пры рэгістрацыі шлюбу за межамі Рэспублікі Беларусь», — падкрэсліла яна.

У Кодэкс ужо ўключана палажэнне аб дадзеным дакуменце, дзе пазначаныя яго патрабаванні і выгляд. «У цяперашні час такім дакументам з’яўляецца даведка, якая выдаецца органам ЗАГСа. З 1 студзеня 2025 года гэтая даведка заменіцца новым дакументам», — адзначыла Таццяна Сашчэка.

Звязда, 16 ліпеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/22/74749
Текущая дата: 15.11.2024