Белорусский портал в Казахстане

На Алімпіядзе выступяць 17 беларускіх атлетаў у дзесяці відах спорту



Афіцыйнае адкрыццё XXXIII летніх Алімпійскіх гульняў адбудзецца ў Парыжы 26 ліпеня. У якасці нейтральных атлетаў у іх прымуць удзел 17 прадстаўнікоў Беларусі, якія паспрачаюцца за ўзнагароды ў дзесяці відах спорту.

Першымі на алімпійскія старты раніцай 27 ліпеня выйдуць майстры акадэмічнага веславання Яўген Залатой і Таццяна Клімовіч (пачатак папярэдніх заездаў у 10.00 па беларускім часе), а таксама плывец Ілья Шымановіч (12.00). У гэты ж дзень Ганна Церах выступіць у шашэйнай велагонцы з раздзельным стартам (пачатак у 15.30).

Расклад стартавых спаборніцтваў іншых беларускіх спартсменаў:

28 ліпеня
Плаванне
Настасся Шкурдай, Аліна Змушко.

1 жніўня
Кулявая стральба
Дар’я Чупрыс, Аляксандра Пятрова.

2 жніўня
Скачкі на батуце
Іван Літвіновіч, Віялета Бардзілоўская.

7 жніўня
Грэка-рымская барацьба
Абубакар Хаслаханаў.

Тхэквандо
Георгій Гурцыеў.

8 жніўня
Веславанне на байдарках і каноэ
Уладзіслаў Кравец, Юлія Трушкіна.

9 жніўня
Вольная барацьба
Магамедхабіб Кадзімагамедаў.

Цяжкая атлетыка
Яўген Ціханцоў, Сюзанна Валадзько.

Усяго на летніх АГ-2024 будзе разыграна 329 камплектаў медалёў у 32 відах спорту, закрыццё Гульняў адбудзецца 11 жніўня.

Звязда, 24 ліпеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/22/74757
Текущая дата: 15.11.2024