Белорусский портал в Казахстане

Юныя беларускія спартсмены заваявалі 11 медалёў у чацвёрты дзень Гульняў "Дзеці Азіі"



У Якуцку завяршыўся чацвёрты спаборніцкі дзень VIII Міжнародных гульняў "Дзеці Азіі", удзел у якіх прымаюць беларускія спартсмены.

У суботу прадстаўнікі нашай каманды выйгралі 1 залатую, 4 срэбныя і 6 бронзавых узнагарод. Адзінае золата было атрымана ў жаночай барацьбе - чэмпіёнкай спаборніцтваў у вазе да 62 кг стала Дар`я Свістунова. Срэбны медаль атрымала Настасся Малашэвіч (да 33 кг), на трэцюю прыступку п`едэстала падняліся Дар`я Нагорная (да 46 кг), Ксенія Быль (да 54 кг) і Хрысціна Сямёнава (да 66 кг).

У спаборніцтвах па плаванні адбыўся двайны беларускі п`едэстал на дыстанцыі 100 м батэрфляем у дзяўчат: Ірына Гурская фінішавала другой, Ева Радына - трэцяй. Таксама абедзве спартсменкі разам з Настассяй Васіленка і Марыяй Адамовіч сталі бронзавымі прызёрамі ў эстафеце 4х200 м вольным стылем. Яшчэ адну бронзу на дыстанцыі 200 м брасам дабавіла Мілана Саўчанка.

Медальнымі для Беларусі сталі абодва фіналы ў групавых практыкаваннях у гімнастак. Нашы Ясенія Парэцкая, Юлія Дружыніна, Аляксандра Курак, Арыяна Пархачова і Настасся Жукавец заваявалі срэбра як у кампазіцыі з пяццю абручамі, так і ў праграме з пяццю булавамі. У асабістым першынстве Маргарыта Журовіч стала 8-й у фінале з мячом і 9-й з булавамі, а Кіра Бабкевіч заняла 8-е месца ў практыкаванні са стужкай.

Такім чынам, пасля чатырох спаборніцкіх дзён у актыве беларускай дэлегацыі 25 узнагарод VIII Міжнародных гульняў "Дзеці Азіі" (5-10-10). Медалі ў адзіночным разрадзе сёння разыгрывалі і прадстаўнікі настольнага тэніса, але падняцца на п`едэстал беларусам не ўдалося. Назар Мацко спыніўся на стадыі чвэрцьфіналу, а Варвара Зайцава выбыла ў адной восьмай фіналу.

Акрамя таго, у суботу завяршыўся групавы этап спаборніцтваў па баскетболе 3х3. Жаночая юнацкая зборная Беларусі выйшла ў паўфінал без адзінага паражэння ў шасці матчах, сёння нашы спартсменкі абыгралі каманды Якуціі (21:7) і Казахстана (12:9).

Раней са стапрацэнтным вынікам групу прайшла і мужчынская зборная Беларусі-U16. Паўфіналы з удзелам нашых юнакоў і дзяўчат пройдуць 1 ліпеня.

29 чэрвеня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/25/74580
Текущая дата: 15.11.2024