Белорусский портал в Казахстане

Сі Цзіньпін заклікаў стварыць спрыяльныя ўмовы для ўрэгулявання канфлікту ва Украіне



Старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў, што Кітай заахвочвае і падтрымлівае ўсе намаганні, якія спрыяюць мірнаму вырашэнню канфлікту ва Украіне, паведамляе Цэнтральнае тэлебачанне Кітая.

На яго думку, усе бакі павінны працаваць разам, каб стварыць спрыяльныя ўмовы для палітычнага ўрэгулявання крызісу з дапамогай дыялогу.

Сі Цзіньпін запэўніў, што са свайго боку Кітай будзе працягваць спрыяць міру і перамовам і адыгрываць канструктыўную ролю ў садзейнічанні палітычнаму ўрэгуляванню канфлікту.

Звязда, 9 верасня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/26/75174
Текущая дата: 26.12.2024