Белорусский портал в Казахстане

У Растове-на-Доне ліквідавалі злачынцаў, якія ўзялі заложнікаў у СІЗА



Зняволеныя, якія ўзялі ў заложнікі супрацоўнікаў следчага ізалятара ў Растове-на-Доне, ліквідаваныя.

Падчас правядзення спецыяльнай аперацыі заложнікі вызваленыя, яны не пацярпелі.

У праваахоўных органах паведамілі, што ў сувязі з сітуацыяй узмоцненыя меры бяспекі ва ўстановах ФСВП Растоўскай вобласці, праведзены збор асабовага складу.

Як паведамлялася, раніцай абвінавачаныя, якія ўтрымліваюцца ў адной з камер СІЗА-1, захапілі ў заложнікі аператыўнага супрацоўніка і інспектара-наглядчыка. Захоп заложнікаў рыхтаваўся некалькі месяцаў.

Звязда, 16 чэрвеня 2024


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/27/74474
Текущая дата: 15.11.2024