Лёгкаатлет Вячаслаў Скудны прынёс Беларусі першае золата ў трэці дзень спаборніцтваў Спартыўных гульняў краін БРІКС у Казані.
Наш лёгкаатлет атрымаў перамогу ў фінальным забегу на дыстанцыі 1500 м з вынікам 3 хвіл. 45,86 сек. Другім фінішную рысу перасёк яшчэ адзін беларус Дзмітрый Савін, які саступіў партнёру па камандзе паўсекунды. Тройку прызёраў замкнуў Юнус Шах з Індыі.
Раней на старце лёгкаатлетычных спаборніцтваў на Гульнях БРІКС сярэбраны медаль у бегу на 400 м у жанчын заваявала наша Ганна Міхайлава, а на мужчынскай стомятроўцы ўладальнікам бронзы стаў Мікіта Жыгар.
Звязда, 15 чэрвеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/28/74423
Текущая дата: 15.11.2024