Белорусский портал в Казахстане

Скварцова перамагла на Гульнях БРІКС у трайным скачку



Беларуска Віялета Скварцова атрымала перамогу на Спартыўных гульнях краін БРІКС, якія праходзяць у Казані.

Беларуска пацвердзіла свой статус фаварыта ў сектары для трайнога скачка. У трэцяй спробе Скварцова паляцела на 14,41 м, амаль на 20 см апярэдзіўшы лепшы вынік срэбнай медалісткі з Расіі Дар’і Нідбайкінай. Тройку медалістаў дапоўніла яшчэ адна расіянка Кацярына Конева (14,13 м).

Другая беларуска Анастасія Дрозд заняла шостае месца са скачком на 13,29 м.

Звязда, 15 чэрвеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/28/74436
Текущая дата: 15.11.2024