Генеральны сакратар АДКБ Імангалі Тасмагамбетаў расказаў у эфіры тэлеканала СТБ, з якімі выклікамі сутыкаецца арганізацыя і як ім супрацьстаіць.
«АДКБ — гэта не агрэсіўны блок. Задача Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы — абарона тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці дзяржаў-членаў, якія ўваходзяць у нашу арганізацыю. Калі казаць непасрэдна аб выкліках і пагрозах, гэта перш за ўсё транснацыянальны тэрарызм, рэлігійны экстрэмізм, незаконны абарот наркотыкаў, незаконны абарот зброі і нелегальная міграцыя. Па ўсіх гэтых напрамках мы вельмі сур’ёзна працуем», — расказаў Імангалі Тасмагамбетаў.
Па словах генеральнага сакратара, з 21 па 25 кастрычніка адбылася субрэгіянальная аперацыя па барацьбе з наркотыкамі. У ёй прымалі ўдзел пагранічныя службы, мытныя службы, службы дзяржаўнай бяспекі краін-членаў АДКБ. Назіральнікамі былі прадстаўнікі Кітая, Ірана, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, СНД і Упраўлення ААН па барацьбе з наркотыкамі. У цэлым было задзейнічана 24 тыс. супрацоўнікаў.
«Дзякуючы скаардынаваным дзеянням на тэрыторыі зоны нашай адказнасці з незаконнага абароту за пяць дзён было выключана 590 кг наркотыкаў розных відаў, знішчана 7 наркалабараторый і спынена больш за 680 нарказлачынстваў (выраб, збыт, распаўсюджванне наркотыкаў). Гэта вельмі сур’ёзная і скаардынаваная работа дзяржаў-членаў АДКБ. І такая работа праводзіцца практычна па ўсіх выкліках», — адзначыў ён.

Імангалі Тасмагамбетаў дадаў, што ў ходзе гэтай аперацыі па барацьбе з наркотыкамі была выяўлена пэўная колькасць нелегальнай зброі, якая знаходзілася ў тых жа людзей, якія займаліся нелегальным абаротам наркотыкаў. «Мы над гэтым працуем, і гэта вельмі сур’ёзны выклік для нас», — падкрэсліў ён.
Звязда, 25 лістапада 2024
Звязда, 25 лістапада 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/3/75968
Текущая дата: 27.12.2024