Белорусский портал в Казахстане

Судовыя эксперты фіксуюць сляды пажару ў ГЦ «Беларусь» у Віцебску



На месцы пажару ў ГЦ «Беларусь» у Віцебску працуюць 16 судовых экспертаў. Аб гэтым паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

«На месцы пажару працягвае працаваць следча-аператыўная група з прыцягненнем 16 экспертаў-крыміналістаў і экспертаў-пажаратэхнікаў цэнтральнага апарата Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і ўпраўлення па Віцебскай вобласці», — гаворыцца ў паведамленні.

Фіксуецца следавая карціна для наступнага ўстанаўлення ўсіх абставін здарэння.

Пажар у ГЦ у Віцебску адбыўся 13 снежня ў другой палове дня. У складзе штаба па ліквідацыі надзвычайнага здарэння працаваў начальнік упраўлення ДКСЭ па Віцебскай вобласці палкоўнік юстыцыі Андрэй Пазнякоў. Узгаранне ліквідавана.

Звязда, 14 снежня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/3/76246
Текущая дата: 23.12.2024