Белорусский портал в Казахстане

Беларускія велагоншчыкі заваявалі чатыры медалі на Гран-пры Тулы



На Тульскім веладроме завяршыўся міжнародны турнір па веласіпедным спорце на трэку Гран-пры Тулы з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.

У праграму турніру ўвайшлі камандны і індывідуальны спрынт, Мэдысан, кейрын, а таксама скрэтч і гонка з выбываннем. Удзел у спаборніцтвах прынялі практычна ўсе лідары зборнай Расіі, а таксама веласіпедысты з Беларусі і Казахстана.

Прадстаўнікі нашай каманды заваявалі ў Туле чатыры ўзнагароды (1-2-1), двухразовымі прызёрамі Гран-пры сталі Арцём Зайцаў і Яўген Каралёк. Зайцаў атрымаў перамогу ў кейрыне і заняў другое месца ў спрынце, а Каралёк выйграў срэбра ў гонцы з выбываннем і паказаў трэці вынік у гонцы па ачках.

Звязда, 28 траўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/30/74299
Текущая дата: 15.11.2024