Белорусский портал в Казахстане

Кіраўнік МЗС Венгрыі наведае з рабочым візітам Беларусь



Міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта наведае 29 траўня з рабочым візітам Беларусь. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У Мінску Петэр Сіярта сумесна з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Алейнікам у якасці сустаршынь правядуць 12-е пасяджэнне міжурадавай беларуска-венгерскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.

"Плануецца абмеркаваць шэраг прыкладных гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных пытанняў. У фокусе работы будуць тэмы ўзаемадзеяння ў сферах энергетыкі, сельскай гаспадаркі, прамысловай кааперацыі, аховы здароўя, фармацэўтыкі, будаўніцтва, спорту, турызму, адукацыі і навукі. Напярэдадні пасяджэння камісіі пройдуць сустрэчы рабочых груп", - расказалі ў прэс-службе МЗС.

У час візіту таксама запланавана правядзенне бізнес-форуму, які адкрыюць кіраўнікі МЗС Беларусі і Венгрыі.

У ходзе знаходжання Петэра Сіярта ў Мінску таксама адбудуцца перагаворы міністраў замежных спраў у вузкім і пашыраным складах.

28 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/30/74302
Текущая дата: 15.11.2024