Аб гэтым заявіў намеснік прэм`ер-міністра - кіраўнік МЗС Казахстана Мурат Нуртлеу на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін ШАС, якое 21 траўня праходзіць у Астане.
"За амаль чвэрць стагоддзя свайго развіцця ШАС набыла статус аўтарытэтнай і эфектыўнай пляцоўкі шматпрофільнага ўзаемадзеяння. Фундаментальныя прынцыпы шанхайскага духу - добрасуседства, дружба і ўзаемная падтрымка - сталі візітнай карткай нашай арганізацыі", - сказаў ён.
Нуртлеу звярнуў увагу, што ўпершыню ў рабоце савета прымаюць удзел міністры замежных спраў Беларусі і Пакістана.
На пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін ШАС кіраўнікі дэлегацый абмяркуюць падрыхтоўку да саміту арганізацыі (3-4 ліпеня), актуальныя міжнародныя і рэгіянальныя тэмы, перспектывы далейшага развіцця аб`яднання і яго адаптацыі да фармаваня новага светапарадку. Таксама міністры разгледзяць кандыдатуры новага генеральнага сакратара ШАС і дырэктара выканкама Рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры ШАС. Удзельнікі падрыхтуюць на зацвярджэнне кіраўнікоў дзяржаў пакет розных дакументаў.
21 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА
21 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/32/74216
Текущая дата: 15.11.2024