Беларусь і Расія падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве і абмене інфармацыяй, у тым ліку канфідэнцыяльнай, у сферы нагляду і (або) кантролю за фінансавым рынкам. Аб гэтым інфармуе прэс-служба ўрада РФ.
Дакумент падпісаны паміж урадамі дзвюх краін, а таксама Нацыянальным банкам Беларусі і Цэнтральным банкам Расіі. Пагадненне распрацавана фінансавымі рэгулятарамі дзвюх дзяржаў у рамках выканання мерапрыемстваў асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
"Пагадненне будзе садзейнічаць умацаванню супрацоўніцтва, каардынацыі нагляднай дзейнасці і абмену інфармацыяй, якая датычыцца дзейнасці ўваходзячых у склад фінансавых груп бацькоўскіх (мацярынскіх) арганізацый і трансгранічных устаноў", - адзначылі ў прэс-службе.
7 жніўня 2024, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
7 жніўня 2024, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/32/74890
Текущая дата: 26.12.2024