Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па веславанні акадэмічным Яўгена Залатога з заваяваннем срэбнага медаля на Алімпійскіх гульнях у Парыжы



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Праявіўшы волю, вытрымку і зайздроснае тактычнае майстэрства, ты прадоўжыў слаўныя пераможныя традыцыі айчыннага акадэмічнага веславання, напоўніўшы радасцю і гордасцю сэрцы беларускіх заўзятараў. Думаю, што гэты алімпійскі поспех стаў сапраўдным падарункам у гонар нараджэння сына, з чым мы цябе таксама горача віншуем", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. 

Прэзідэнт пажадаў Яўгену Залатому моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту ў сям`і. "Упэўнены, наперадзе цябе чакаюць новыя спартыўныя вяршыні", - адзначыў беларускі лідар.

3 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/33/74837
Текущая дата: 26.12.2024