Грамадзянін ФРГ Рыка Крыгер, якому ў Беларусі вынеслі смяротны прысуд, заяўляў, што дзяржава яго кінула і пра яе непакоіцца толькі сям`я.
Знешнепалітычнае ведамства ФРГ прадастаўляе консульскую падтрымку Рыка Крыгеру, якога за злачынствы тэрарыстычнай накіраванасці прыгаварылі ў Беларусі да выключнай меры пакарання, заявілі ў МЗС ФРГ.
Крыгер пасля абвяшчэння абвінаваўчага прысуду даў інтэрв`ю беларускім дзяржСМІ, падчас якога заявіў, што будзе прасіць памілавання ў прэзідэнта Беларусі. Ён паведаміў таксама, што Нямеччына не хоча ісці на кантакт з Мінскам па ягонай справе
"Мы аказваем інтэнсіўную консульскую падтрымку згаданаму зняволенаму", - заявіла ў пятніцу афіцыйны прадстаўнік ведамства Катрын Дэшаўэр.
Яна заявіла, што знешнепалітычнае ведамства ФРГ не каментуе тэму абмену вязнямі.
Нагадаем, грамадзянін ФРГ быў затрыманы ў Беларусі. У дачыненні да яго была ўзбуджана крымінальная справа ў тым ліку і па крымінальных артыкулах тэрарыстычнай накіраванасці.
Яго судзілі за па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса, прызналі вінаватым у здзяйсненні тэракту, найміцтве, супрацоўніцтве са спецслужбай замежнай дзяржавы, спалучанай са здзяйсненнем дзеянняў на шкоду нацбяспецы Беларусі. Размова ідзе аб учыненні тэракту на чыгунцы ў Асіповічах пад Мінскам.
Па сукупнасці ўчыненых злачынстваў Мінскі абласны суд прызначыў яму вышэйшую меру пакарання - смяротную кару. Прысуд уступіў у законную сілу.
Мінск, 26 ліпеня 2024
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/34/74792
Текущая дата: 25.12.2024