Белорусский портал в Казахстане

Пуцін і Пашынян узгаднілі вывад пагранічнікаў Расіі з некаторых абласцей Арменіі



Гэтую інфармацыю пацвердзіў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян падчас перагавораў, якія адбыліся напярэдадні, узгаднілі спыненне дзейнасці расійскіх пагранічнікаў у некаторых абласцях Арменіі. 

«Так», — сказаў ён, адказваючы на пытанне, ці абмяркоўвалі Пуцін і Пашынян падчас сустрэчы вывад расійскіх пагранічнікаў з некаторых абласцей Арменіі.

Кіраўнік фракцыі армянскага парламента «Грамадзянскі дагавор» Айк Канджыран паведаміў, што расійскія пагранічныя і ваенныя пункты, дыслакаваныя пасля канфлікту ў Карабаху ў 2020 годзе ў Тавушскай, Сюніцкай, Вайоцдзорскай, Гегаркуніцкай і Арарацкай абласцях, спыняць сваю дзейнасць і пакінуць краіну. Акрамя таго, паводле яго слоў, рашэнне спыніць дзейнасць расійскіх пагранічнікаў у аэрапорце Звартноц таксама было адобрана на вышэйшым узроўні.

Звязда, 9 траўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/37/74006
Текущая дата: 15.11.2024