Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 27 верасня на сустрэчы са студэнтамі ВНУ інжынерна-тэхнічнага профілю ў фармаце "Адкрыты мікрафон" у БДУІР.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў будучым прадоўжыцца развіццё інжынернай галіны. Трэба будзе таксама ў паскораным фармаце правесці навукова-тэхнічную рэвалюцыю.
"Не пакінем без увагі і інжынераў, якія заўтра прыйдуць непасрэдна на вытворчасць, заводы і ў сельскагаспадарчыя арганізацыі. Дастойныя ўмовы працы, у тым ліку заработная плата, сацыяльная падтрымка, жыллё ў абавязковым парадку будуць прыярытэтам палітыкі дзяржавы ў наступнай пяцігодцы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
27 верасня 2024, Мінск
БЕЛТА
27 верасня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/4/75319
Текущая дата: 22.12.2024