Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 31 студзеня на цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам.
"Нам у бліжэйшыя гады трэба істотна паскорыць інтэлектуальную мадэрнізацыю нашай эканомікі. Толькі пры такой стратэгіі магчымы прарыў, які забяспечвае новую якасць жыцця. І, я нават сказаў бы, выжывальнасць любога грамадства", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
"Каб вы разумелі вастрыню моманту. Сёння навука азначае незалежнасць дзяржавы. Тэхналогіі захапілі свет, а краіны, якія валодаюць імі, не проста багацеюць, але ўжо дыктуюць правілы жыцця, актыўна фармуюць новае светаўладкаванне. І суровая праўда жыцця ў тым, што мы вымушаны змагацца за сваё месца ў новым высокатэхналагічным свеце", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
31 студзеня 2025, Мінск
БЕЛТА
31 студзеня 2025, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/4/76978
Текущая дата: 23.02.2025