Белорусский портал в Казахстане

Дэлегацыя Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Ігарам Сергяенкам наведае 2-3 чэрвеня Рэспубліку Казахстан



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Беларуская парламенцкая дэлегацыя прыме ўдзел у пасяджэнні Савета Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, якое адбудзецца ў горадзе Алматы.

На савеце будуць разгледжаны пытанні рэалізацыі рашэнняў лістападаўскай (2023 года) сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ і мерах, што прымаюцца па процідзеянні выклікам і пагрозам калектыўнай бяспецы. Плануецца таксама прыняцце Заявы Савета ПА АДКБ у сувязі з развіццём тэхналогій штучнага інтэлекту і абмен досведам процідзеяння замежнаму ўмяшанню ва ўнутраныя справы дзяржавы.

Акрамя таго, будзе заслухана інфармацыя аб выніках удзелу прадстаўнікоў ПА АДКБ у міжнародным назіранні за выбарамі і рэферэндумамі ў Беларусі, Расіі, Сербіі, а таксама ў рабоце 148-й асамблеі Міжпарламенцкага саюза і чарговага 23-га зімовага пасяджэння ПА АБСЕ.

31 мая 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/42/74327
Текущая дата: 26.12.2024