Белорусский портал в Казахстане

Паводкі ў Казахстане сталі самым буйным стыхійным бедствам за апошнія 80 гадоў



Такую заяву зрабіў прэзідэнт краіны Касым-Жомарт Такаеў.

Прыродная катастрофа набыла беспрэцэдэнтныя маштабы: рэжым надзвычайнай сітуацыі мясцовага маштабу аб’яўлены ў 10 рэгіёнах краіны. Створаны рэспубліканскі штаб на чале з прэм’ер-міністрам, пацярпелыя раёны наведвае ўсё ўрадавае кіраўніцтва.

З пачатку разгулу стыхіі падтопленымі застаюцца звыш 3 тыс. прыватных жылых дамоў і дваровых тэрыторый, 70 населеных пунктаў поўнасцю засталіся без транспартных зносін. З зоны бедства эвакуіраваны амаль 46,8 тыс. чалавек, у тым ліку каля 14,6 тыс. дзяцей. Аварыйна-выратавальныя работы вядуць больш як 8,6 тыс. чалавек і 1,7 тыс. адзінак тэхнікі.

Звязда, 6 красавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/43/73569
Текущая дата: 16.11.2024