Беларускія спартсмены заваявалі першы медаль на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы Міжнароднага паралімпійскага камітэта, які праходзіць у японскім горадзе Кобэ.
У дзённай праграме другога дня спаборніцтваў жанчыны разыгрывалі медалі ў кіданні кап`я ў класе F13 (атлеты з парушэннямі зроку).
Трэцяе месца сярод дзесяці фіналістак заняла наша Лізавета Дабравольская. У лепшай спробе беларуска адправіла кап`ё на 34,72 метра. Апярэдзіць нашу спартсменку змаглі толькі кітаянка Жаа Юпінь (44,86 м) і Наталля Эдэр з Аўстрыі (38,52 м).

Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы сярод паралімпійцаў завершыцца 25 мая. Удзел у спаборніцтвах прымаюць каля 1,3 тыс. спартсменаў са ста краін.
18 мая 2024, Мінск
БЕЛТА
18 мая 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/46/74162
Текущая дата: 27.12.2024