У Казахстане з-за паводак служба МНС эвакуявала звыш 11,3 тыс.чалавек.
На сёння ў пунктах часовага размяшчэння знаходзяцца амаль 5,5 тыс. эвакуяваных. Ідуць аднаўленчыя работы на 40 размывах аўтадарог, мастоў і 39 дарожных палотнах. З астатнімі населенымі пунктамі падтрымліваецца сувязь, на месцах створаны неабходныя запасы прадуктаў харчавання і медыкаментаў.
У аказанні кругласутачнай дапамогі тым, хто мае патрэбу ў зонах НС, задзейнічаны больш за 7 тыс. чалавек і звыш 2 тыс.адзінак тэхнікі, у тым ліку плавальныя і паветраныя судны.
На сёння рэжымы надзвычайных сітуацый мясцовага маштабу абвешчаныя ў Акцюбінскай, Кастанайскай, Заходне-Казахстанскай, Абайскай, Улытаўскай і Акмолінскай абласцях.
На аднаўленчыя работы і будаўніцтва разбураных з-за паводак дамоў грошы будуць вылучацца з рэзерваў урада і мясцовых выканаўчых органаў.
Звязда, 31 сакавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/47/73545
Текущая дата: 16.11.2024