Праграма касмічных палётаў у Беларусі будзе прадоўжана. Упэўненасць у гэтым выказаў намеснік начальніка аэракасмічнай дзейнасці НАН Беларусі Іван Буча.
«Цяпер асноўным з’яўляецца ажыццяўленне гэтага палёту (першага касманаўта Беларусі Марыны Васілеўскай.), выкананне ўсяго таго, што запланавана. Па выніках будзе прынята рашэнне: ці быць далейшаму прадаўжэнню», — сказаў прадстаўнік НАН.
«Улічваючы зацікаўленасць краіны, адносіны да гэтага палёту нашага Прэзідэнта, я думаю, што прадаўжэнне будзе», — падкрэсліў Іван Буча.
Звязда, 26 сакавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/48/73372
Текущая дата: 16.11.2024