З панядзелка, 25 сакавіка, у беларускіх школьнікаў пачаліся вясеннія канікулы.
Канікулы прадоўжацца тыдзень, 1 красавіка вучні зноў пачнуць заняткі. Чацвёртая чвэрць будзе складацца з двух месяцаў і закончыцца 31 мая, пасля чаго наступяць самыя доўгія - летнія - канікулы.
У час вясенніх канікулаў дзецям і падлеткам традыцыйна будуць прапанаваны розныя формы карыснай занятасці і адпачынку. Будуць працаваць аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем, праводзіцца мерапрыемствы, звязаныя са спортам і фізічнай актыўнасцю, а таксама з развіццём інтэлектуальных здольнасцей і прафарыентацыяй.
25 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
25 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/49/73338
Текущая дата: 16.11.2024