Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт Казахстана ў тэлефоннай размове павіншаваў Лукашэнку з перамогай на выбарах
Касым-Жамарт Такаеў павіншаваў беларускага калегу з перамогай на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Лідары краін таксама коратка абмеркавалі асноўныя пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, абмяняліся думкамі па міжнароднай тэматыцы.
У адрас Аляксандра Лукашэнкі з нагоды перамогі на выбарах таксама паступіла віншавальнае пасланне ад Прэзідэнта Казахстана. "Ваша пераканаўчая перамога на выбарах з`яўляецца вынікам Вашай самаадданай дзейнасці на пасадзе кіраўніка дзяржавы і беззапаветнага служэння на карысць беларускага народа. Вынікі галасавання наглядна дэманструюць усенародную падтрымку Вашаму стратэгічнаму курсу, нацэленаму на пабудову моцнай і працвітаючай дзяржавы, забеспячэнне ўстойлівага эканамічнага росту і ўмацаванне міжнароднага аўтарытэту краіны", - гаворыцца ў віншаванні.
Касым-Жамарт Такаеў адзначыў, што ў Казахстане Аляксандра Лукашэнку ведаюць як выдатнага палітычнага дзеяча, які ўнёс велізарны ўклад у развіццё казахска-беларускіх адносін дружбы і стратэгічнага партнёрства.
Прэзідэнт Казахстана пажадаў беларускаму калегу невычэрпнай энергіі і паспяховай рэалізацыі ўсіх намечаных планаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці ў імя дабрабыту і прагрэсу братэрскай Беларусі.
27 студзеня 2025, Мінск
БЕЛТА
27 студзеня 2025, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/5/76931
Текущая дата: 23.02.2025