Белорусский портал в Казахстане

Сабаленка выйшла ў 1/16 фіналу турніру WTA-1000 у Маямі



Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паспяхова стартавала на турніры WTA-1000 у амерыканскім Маямі з прызавым фондам $8,7 млн.

У матчы 1/32 фіналу другая ракетка свету перамагла ў дзвюх партыях іспанскую тэнісістку Паўлу Бадосу, якая займае 80-е месца ў сусветным рэйтынгу, — 6:4, 6:3. У трэцім раундзе Сабаленка будзе сапернічаць з украінкай Ангелінай Калінінай (36-ы нумар рэйтынгу WTA), якая выбіла з турніру экс-першую ракетку планеты прадстаўніцу Даніі Караліну Вазняцкі (129).

Яшчэ адзін былы лідар сусветнага рэйтынгу беларуска Вікторыя Азаранка (32) у другім раундзе адолела амерыканскую тэнісістку Пэйтан Сцірнс (67) — 7:5, 3:6, 6:4, і зараз сустрэнецца з кітаянкай Сіньвэнь Жон (7). Азаранка тройчы выйгравала турнір у Маямі (2009, 2011, 2016). У 2019 годзе Арына Сабаленка і бельгійка Элізе Мертэнс сталі лепшымі ў парным разрадзе.

Цяперашні турнір фінішуе 31 сакавіка.

Звязда, 23 сакавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/50/73281
Текущая дата: 16.11.2024