Белорусский портал в Казахстане

Першы ў свеце прэпарат для вырошчвання новых зубоў пратэстуюць у Японіі



Японская кампанія Toregem Biopharma распрацавала альтэрнатыву зубным імплантатам — прэпарат на аснове антыцелаў, якія падаўляюць ген, што перашкаджае росту новых зубоў. Увесці яго на рынак яна плануе да 2030 года, паведамляе Nikkei Asia.

Прэпарат быў пратэставаны на жывёлах, у якіх ён стымуляваў рост зубоў, пры гэтым не выклікаўшы ніякіх сур’ёзных пабочных эфектаў.

Кампанія збіраецца пачаць выпрабаванне на людзях у ліпені 2024 года, паведамляе The Japan Times. Мяркуецца, што выпрабоўваць яго будуць пад наглядам урачоў на пацыентах, якія не маюць праблем са здароўем.

Адзначаецца, што прэпарат быў створаны для людзей з прыроджанай стратай зубоў, а таксама для тых, хто пакутуе анадантыяй — захворваннем, якія выклікаюць парушэнне іх росту. Таксама звярнуцца па дапамогу ін’екцыі змогуць і тыя, хто пазбавіўся зубоў з-за схільнасці да карыесу.

«Мы хочам дапамагчы тым, хто пакутуе ад страты або адсутнасці зубоў. Думаем, людзі гэтага чакаюць», — сказаў вядучы даследчык Кацу Такахасі.

Звязда, 5 траўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/50/73916
Текущая дата: 27.12.2024