На гэтым зрабіў адзін з акцэнтаў у інтэрв’ю РИА Новости міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік.
Кіраўнік ведамства абазначыў ключавы момант: «Беларусь заўсёды была і застаецца міралюбівай дзяржавай». «З тэрыторыі Беларусі ніколі не ішла і не будзе ісці пагроза. Згодна з нашай Канстытуцыяй, з тэрыторыі Беларусі не можа быць здзейснена ніякая агрэсія. Гэта пастулаты, якія непарушныя», — падкрэсліў ён.
Сяргей Алейнік нагадаў таксама, што ў прынятых на УНС Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і ваеннай дактрыне Беларусі дакладна прапісана магчымасць і здольнасць краіны забяспечыць сваю бяспеку і абараназдольнасць усімі існуючымі сіламі і сродкамі. Сярод іх — і саюзніцкія адносіны з Расіяй і адносіны ў сферы ўзаемадзеяння абаронных ведамстваў дзвюх краін.
Звязда, 6 траўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/50/73951
Текущая дата: 27.12.2024