Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакумент прадугледжвае прызыў у 2024 годзе ва Узброеныя Сілы і органы пагранічнай службы грамадзян мужчынскага полу ва ўзросце да 27 гадоў, якія прайшлі абучэнне па адпаведных праграмах падрыхтоўкі афіцэраў запасу на ваенных кафедрах або факультэтах, маюць воінскае званне афіцэра і залічаны ў запас.
Мерапрыемствы, прадугледжаныя ўказам, праводзяцца Узброенымі Сіламі Беларусі штогод на планавай аснове.
Рэалізацыя дакумента дасць магчымасць павысіць узровень укамплектаванасці першасных воінскіх пасад афіцэрскага складу ва Узброеных Сілах і органах пагранічнай службы, забяспечыць падрыхтоўку мабілізацыйнага рэзерву.
29 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
29 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/52/73887
Текущая дата: 28.12.2024