Белорусский портал в Казахстане

Старшыня Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшыня Дзяржаўнай Думы РФ Вячаслаў Валодзін павіншаваў з перамогай патрыятычныя сілы Беларусі на выбарах, праведзеных у краіне



Аб гэтым гаворыцца на сайце ніжняй палаты расійскага парламента.

"Упершыню ў адпаведнасці з абноўленай Канстытуцыяй выбары ў Беларусі прайшлі ў адзіны дзень галасавання. Такая ж мадэль выкарыстоўваецца ў Расіі. Вынікі на выбарах у парламент і мясцовыя Саветы Беларусі паказалі перамогу патрыятычных сіл і абсалютную народную падтрымку Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі", - падкрэсліў Вячаслаў Валодзін.

Дэпутаты Дзярждумы працавалі наглядальнікамі на выбарах у Беларусі. "Наглядальнікі з Дзярждумы адзначаюць, што выбары прайшлі адкрыта, канкурэнтна, легітымна, у рамках нацыянальнага заканадаўства. Парушэнняў не зафіксавана", - гаворыцца ў публікацыі.

27 лютага 2024, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/58/72843
Текущая дата: 16.11.2024