Белорусский портал в Казахстане

Азараў пра ўцёкі Януковіча і магчымасць прадухіліць пераварот: трэба было арганізаваць паўднёвы ўсход



У праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА былы прэм`ер-міністр Украіны Мікалай Азараў расказаў, як маглі развівацца падзеі майдана, калі б прэзідэнт Віктар Януковіч застаўся ў краіне.

"Я думаю, што ўладу ў Кіеве яны ўсё роўна захапілі б. Але калі б Януковіч арганізаваў паўднёвы ўсход і застаўся б на тэрыторыі Украіны, то ў нас былі б вельмі добрыя пазіцыі. Я маю на ўвазе тыя палітычныя сілы, якія да гэтага ўдзельнічалі ў кіраванні краінай. У іх былі добрыя шанцы на тое, што на працягу перагавораў быў бы дасягнуты рэальны кампраміс, які паўтарыў бы пагадненне, падпісанае 21 лютага (Пагадненне аб урэгуляванні палітычнага крызісу ва Украіне.). І мы маглі б дасягнуць сур`ёзнага поспеху з пункту гледжання пакарання тых сіл, якія садзейнічалі дзяржперавароту", - сказаў Мікалай Азараў.
Як адзначыў украінскі экс-прэм`ер, усход Украіны - гэта асноўны прамысловы цэнтр, акрамя таго, у гэтым рэгіёне сканцэнтравана значная частка насельніцтва краіны. "У нас былі б добрыя шанцы", - лічыць ён.

Мікалай Азараў дадаў, што ў 2004 годзе, пасля першага ўкраінскага майдана, ён таксама думаў пра гэта: "Калі ў Кіеве, уласна кажучы, ажыццяўляўся такі ж пераварот, я думаў, чаму б нам не выехаць у Днепрапятроўск або Данецк і не здзейсніць тыя ж самыя дзеянні, аб якіх я цяпер гавару. Але гісторыя не ведае ўмоўнага ладу. Атрымалася так, як атрымалася".

21 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/59/72780
Текущая дата: 16.11.2024