Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці Грузіі («Грузпатэнт») прыняў рашэнне зарэгістраваць Дзеда Мароза ў якасці інтэлектуальнай уласнасці. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ведамства ў Facebook.
«Дзед Мароз як інтэлектуальная ўласнасць Грузіі будзе абаронены «Грузпатэнтам», — адзначаецца ў паведамленні.
У ведамстве таксама дадалі, што трэба верыць: гадзіна здзяйснення жаданняў звязана з навагодняй ноччу і з прыходам Дзеда Мароза.
У паведамленні падкрэсліваецца, што дзеці вераць у існаванне Дзеда Мароза. Дарослыя гэта адмаўляюць, але так ці інакш Новы год звязаны найперш з выкананнем жаданняў і з прыходам Дзеда Мароза для дзяцей.
«Інтэлект для людзей з’яўляецца той боскай іскрай, якая можа ператварыць у рэальнасць любую мэту або блакітную мару. Пацверджана, што разумнага і працавітага чалавека ў выпадку правільнага выкарыстання інтэлекту ад выканання жаданняў аддаляе толькі час», — адзначылі ў ведамстве.
Звязда, 30 снежня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/6/76550
Текущая дата: 22.01.2025