Белорусский портал в Казахстане

Андрэй Сердзюкоў: абстаноўка ў зоне АДКБ складаная з-за дзеянняў ЗША



Кіраўнік штаба арганізацыі лічыць, што па віне Захаду разбураюцца канструкцыі забеспячэння сусветнай бяспекі.

Ваенна-палітычная абстаноўка ў зоне адказнасці АДКБ характарызуецца як складаная, заявіў начальнік Аб’яднанага штаба арганізацыі, генерал-палкоўнік Андрэй Сердзюкоў на брыфінгу ў Маскве.

"Галоўнай крыніцай пагроз ваеннай бяспецы працягвае заставацца дэструктыўная дзейнасць ЗША і краін Захаду, у выніку якой руйнуюцца заснаваныя на прынцыпах Статута ААН сталыя канструкцыі забеспячэння сусветнай бяспекі", - упэўнен генерал.

Паводле яго слоў, асноўныя выклікі для АДКБ ва Усходняй Еўропе – гэта бесперапынны націск з боку заходніх краін у палітычнай, фінансава-эканамічнай і інфармацыйнай сферах. Таксама гэта пашырэнне НАТА на ўсход "з улікам мілітарызацыі Польшчы і краін Балтыі".

Пракаментаваў Сердзюкоў і сітуацыю на Каўказе. Паводле яго слоў, асобныя дзяржавы імкнуцца ўмацаваць свае пазіцыі ў паўднёвай частцы гэтага макрарэгіёна і атрымаць доступ да рэсурсаў Каспія, забяспечыць прамы выхад у Цэнтральную Азію.

"Для гэтага актыўна выкарыстоўваецца ў тым ліку высокі канфліктны патэнцыял армяна-азербайджанскай мяжы. Важнае значэнне ў далейшым урэгуляванні сітуацыі захавае заключэнне мірнага пагаднення", - адзначыў начштаба.

Звярнуў ён увагу і на пагрозы з боку міжнародных тэрарыстычных і экстрэмісцкіх арганізацый, такіх як "Ісламская дзяржава" і Аль-Каіда (забаронены ў Расіі).

Сердзюкоў падкрэсліў, што неабходна ўдасканальваць механізмы калектыўнай бяспекі, умацоўваць ваенны патэнцыял арганізацыі.

Гэта дыктуе дынаміка развіцця падзей у свеце, у тым ліку ў рэгіёнах, якія суседнічаюць з краінамі АКДБ.

Мінск, 14 лютага 2024
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/63/72654
Текущая дата: 16.11.2024