Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі падрыхтоўка да выбараў ідзе на высокім арганізацыйным узроўні



Аб гэтым заявіў міжнародны наглядальнік ад СНД Тактасун Сабыраў.

15-га лютага доўгатэрміновыя наглядальнікі ад СНД правялі сустрэчу з кіраўніцтвам Камуністычнай партыі Беларусі. Першы сакратар ЦК КПБ Аляксей Сокал у размове з журналістамі звярнуў увагу, што Кампартыя Беларусі прайшла шмат электаральных кампаній.

"У кожную кампанію мы сустракаліся і паказвалі прадстаўнікам АБСЕ, як праходзіць электаральная кампанія. Мы спрабавалі паказаць аб`ектыўную сітуацыю аб выбарчым працэсе ў Беларусі на прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах. Але ў сваіх справаздачах яны ўказвалі адваротную інфармацыю", - пракаменціраваў Аляксей Сокал незапрашэнне наглядальнікаў АБСЕ на маючыя адбыцца выбары.

Ён падкрэсліў, што наглядальнікі ад СНД даюць аб`ектыўную ацэнку выбарам: "Усё адкрыта і празрыста, можна прасачыць за ўсімі працэсамі. І калі прыязджаюць наглядальнікі, яны бачаць, як праходзіць электаральная кампанія. Калі недзе ёсць шурпатасці, наглядальнікі ад СНД могуць падказаць. Яны праводзяць вельмі шмат сустрэч. І сённяшняя - не выключэнне. Для нас гэта сустрэча і адказная, і ганаровая".

Міжнародны наглядальнік ад СНД Тактасун Сабыраў у размове з журналістамі адзначыў, што гэта трэцяя штаб-кватэра партыі, якую наведваюць доўгатэрміновыя наглядальнікі ад СНД: "Сёння мы ўбачылі канструктыўную, дзелавую і эфектыўную работу партыі. Мы таксама адзначылі, што ўзровень настроенасці на выбары ў беларускіх камуністаў вельмі высокі. Нашы ацэнкі мы перададзім у штаб, які па выніках выбараў акумулюе іх".

Гаворачы пра Місію наглядальнікаў ад СНД, ён нагадаў, што яна пачала работу 22 студзеня. "Я сам асабіста ў складзе маніторынгавай групы наведваў Асіповічы, мы прынялі ўдзел у рабоце акруговай выбарчай камісіі. У цэлым у нас склалася добрае ўражанне, работа вядзецца на высокім арганізацыйным і тэхнічным узроўнях. Якіх-небудзь заўваг і нараканняў па выніках гэтай работы ў нас не мелася", - канстатаваў Тактасун Сабыраў.

15 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/63/72678
Текущая дата: 16.11.2024