Белорусский портал в Казахстане

МЗС РФ назвала ўдар украінскіх вайскоўцаў па Белгарадзе тэрактам



Украінскія нацыяналісты ў чацвер нанеслі ўдар па Белгарадзе, у яго выніку загінула пяць чалавек, у тым ліку дзіця.

Афіцыйая прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава назвала ўдар УСУ па Белгарадзе чарговым актам тэрарызму.

"Чарговы акт тэрарызму з боку кіеўскага рэжыму, у выніку якога загінулі мірныя жыхары Белгарада, у тым ліку адно дзіця, а таксама многія пацярпелі, будзе вынесены Расіяй на разгляд профільных міжнародных арганізацый, у тым ліку СБ ААН", - напісала афіцыйная прадстаўніца у сваім Telegram-канале.

Удар па горадзе і раёне

Губернатар Белгародскай вобласці раней паведамляў, што над Белгарадам і раёнам супрацьпаветраная абарона РФ працавала па 14 паветраных цэлях.

Паводле папярэдніх звестак, у выніку ўдару ўкраінскіх нацыяналістаў загінулі пяць чалавек (у тым ліку дзіця), а 18 чалавек былі паранены (пяць з іх – дзеці). Медыкі аказваюць усю неабходную дапамогу пацярпелым.

Акрамя таго, у Белгарадзе ў выніку ўдару УСУ выяўлены разбурэнні ў сямі прыватных домаўладаннях: выбіты вокны, пашкоджаны дахі і плот. А ў пяці шматпавярхоўках у некаторых кватэрах выбіты вокны, прыкладна пяць машын пашкодзілі асколкі.

"Таксама пашкоджана адна крама і ёсць пашкоджанні на тэрыторыі аднаго з прамысловых прадпрыемстваў", - гаворыцца ў паведамленні. А ў вёсцы Шагараўка Белгародскага раёна выяўлены пашкоджанні ў двух прыватных домаўладаннях і адной машыне. На месцы здарэнняў працуюць аператыўныя службы. Працягваецца абход дамоў і тэрыторый.

Мінск, 15 лютага 2024
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/63/72700
Текущая дата: 16.11.2024