Белорусский портал в Казахстане

Свінню для перасадкі органаў чалавеку ўпершыню вывелі ў Японіі



У Японіі ўпершыню вывелі генетычна мадыфікаваную свінню, чые органы можна будзе перасадзіць чалавеку. Даследаванні прайшлі пад эгідай Універсітэта Мэйдзі.

Тэхналогія вывядзення свіней з мэтай далейшай перасадкі органаў у цела чалавека была распрацавана ў ЗША. Японскія навукоўцы выкарыстоўвалі імпартаваныя са Штатаў клеткі і змаглі на іх аснове кланаваць уласнае парася. Выпадак стаў першым у гісторыі даследаванняў, праведзеных у Японіі.

Як заявіў прафесар Універсітэта Мэйдзі Хіросі Нагасіма, у далейшым навукоўцы плануюць засяродзіцца на бяспецы сваёй працы, а таксама маюць намер прадоўжыць абмеркаванне пытанняў, якія закранаюць этычны бок працэсу. Перасадку органаў вырашчанай свінню чалавеку спецыялісты плануюць ужо сёлета, перадае тэлеканал NHK.

Звязда, 13 лютага 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/64/72630
Текущая дата: 16.11.2024