Белорусский портал в Казахстане

Брэст 13-ы раз прымае футбольны Winter Cup



У Брэсце 13-ы раз адбудзецца перадсезонны футбольны турнір Winter Cup.

Сёння ў стартавым паядынку ў брэсцкім футбольным манежы ўладальнік срэбра чэмпіянату Беларусі гродзенскі «Нёман» сустрэнецца з прадстаўніком першай лігі нацыянальнага першынства віцебскім «Макслайнам», а затым брэсцкае «Дынама» згуляе з наваполацкім «Нафтанам». Расклад астатніх матчаў турніру:

10 лютага
«Нёман» — «Нафтан», «Дынама» (Брэст) — «Макслайн»,

11 лютага
«Нафтан» — «Макслайн», «Дынама» (Брэст) — «Нёман».

У мінулым годзе пераможцам Winter Cup стаў гродзенскі «Нёман». Брэсцкія дынамаўцы 5 разоў выйгравалі гэтыя спаборніцтвы, па два разы перамагалі «Нёман» і жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», па адным трафеі ў футбалістаў «Гомеля», магілёўскага «Дняпра» і дублёраў ФК «Мінск».

Звязда, 9 лютага 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/65/72542
Текущая дата: 16.11.2024