Белорусский портал в Казахстане

Беларусы Юрэня, Кравец і Натынчык атрымалі перамогу на турніры па індорвеславанні ў Маскве



У Маскве завяршыўся пяты Зімовы кубак па індорвеславанні Winter AAACUP 2024 з удзелам лепшых беларускіх байдарачнікаў і канаістаў.

Спартсмены асноўнага складу беларускай каманды заваявалі на спаборніцтвах у асабістых відах праграмы сем залатых, пяць срэбных і шэсць бронзавых медалёў. У фінале сярод байдарачнікаў на дыстанцыі 2024 метры перамогу атрымаў Уладзіслаў Кравец, другі рэзультат паказаў Дзяніс Ярмоленка, трэці - Алег Юрэня. У жанчын у гэтай жа дысцыпліне Вольга Худзенка стала срэбным прызёрам. На аналагічнай дыстанцыі сярод канаістаў золата выйграў Іван Патапенка, Валянцін Ціханаў атрымаў бронзу.

На тысячы метраў у байдарачніц перамагла Вольга Худзенка, а Аліна Світа паказала трэці час. У гэтым жа відзе праграмы ўвесь п`едэстал занялі беларусы Дзмітрый Натынчык, Мікіта Борыкаў і Уладзіслаў Кравец. Такую ж дыстанцыю сярод канаістаў з другім рэзультатам пераадолеў Іван Патапенка, а ў жанчын таксама другой аказалася Марыя Каваленка. У суперспрынце на 200 метраў у байдарачнікаў перамог Алег Юрэня, а Дзмітрый Натынчык стаў трэцім; у жанчын у гэтай дысцыпліне першынствавала Аліна Світа, бронза дасталася Марыі Каваленка. Акрамя таго, лепшыя секунды на стаметроўцы ў канаістаў выдаў Уладзімір Дуброўскі.

Турнір праводзіўся на спецыяльных трэнажорах у закрытых памяшканнях. Зімовы Кубак братоў Агеевых і алімпійскіх чэмпіёнаў Юрыя Пастрыгая і Аляксандра Дзячэнкі сабраў у 2024 годзе рэкордныя 800 удзельнікаў. На спаборніцтвах выступілі спартсмены зборных Расіі, Беларусі і Казахстана, уключаючы прызёраў Алімпіяд і чэмпіянатаў свету.

5 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/67/72448
Текущая дата: 16.11.2024