Аб гэтым заявіў начальнік следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак.
"Мы змаглі ўстанавіць шырокія кантакты з нашымі партнёрамі з замежных краін, такіх як ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, падтрымаць кантакты з нашымі калегамі з Аб`яднаных Арабскіх Эміратаў, намеціць сумесныя напрамкі далейшага супрацоўніцтва ў справе процідзеяння злачынствам у сферы экстрэмізму і міжнароднага тэрарызму", - сказаў Канстанцін Бычак, каменціруючы праведзены ў ААЭ міжнародны форум.
Як адзначылі ў эфіры, на форуме сустрэліся прадстаўнікі сілавых структур з 15 краін - ад ЗША і Вялікабрытаніі да Аўстраліі і Францыі. Форум быў прысвечаны праблемам тэрарызму і экстрэмізму. Кожная краіна прадстаўляла свае паспяховыя практыкі ў барацьбе з гэтым злом. Беларускі даклад зацікавіў замежных калег, і яны нават папрасілі матэрыялы спраў, звязаных з асобамі, якія знаходзяцца на іх тэрыторыі.
5 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА
5 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/67/72453
Текущая дата: 16.11.2024