Белорусский портал в Казахстане

Беларускія лучнікі заваявалі чатыры медалі на міжнародным турніры ў Арле



Беларускія лучнікі заваявалі чатыры медалі на міжнародных спаборніцтвах Russian Open - 2024. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

Удзел у турніры прынялі больш за 500 лучнікаў з 11 краін - Беларусі, Расіі, Арменіі, Азербайджана, Кітая, Казахстана, Кыргызстана, Мексікі, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана. Наша каманда, прадстаўленая 19 спартсменамі, заваявала чатыры медалі: адзін залаты, два срэбныя і адзін бронзавы.

У камандных спаборніцтвах па стральбе з класічнага лука перамагла мужчынская зборная Беларусі ў складзе Антона Цярэты, Яўгена Смольскага і Рамана Нікіценкі. У гэтай жа дысцыпліне наша жаночая зборная, за якую выступалі Аляксандра Стралец, Настасся Нікіфарэнка і Ганна Марусава, стала другой. У індывідуальным турніры сярод мужчын Антон Цярэта падняўся на другую прыступку п`едэстала, а Яўген Смольскі заняў трэцяе месца.

31 студзеня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/69/72380
Текущая дата: 16.11.2024