Белорусский портал в Казахстане

Штучны інтэлект навучыўся выяўляць рызыку дыябету за 13 гадоў да з’яўлення сімптомаў



Ад гэтага захворвання пакутуюць каля 500 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце. Па прагнозах, да 2050 года гэтая лічба ўзрасце да 1 млрд.

Брытанскія навукоўцы пачалі выпрабаванні першага ў свеце інструмента штучнага інтэлекту, здольнага выяўляць рызыку дыябету II тыпу больш чым за 10 гадоў да развіцця захворвання. 

Пошук новых спосабаў прэвентыўнай дыягностыкі з’яўляецца адным з прыярытэтаў дзяржаўнага аховы здароўя. Дыябет выклікае цяжкія ўскладненні, сярод якіх: сардэчныя прыступы, інсульты, ампутацыя канечнасцяў. У многіх выпадках развіццё захворвання звязана са спадчыннасцю, няправільным харчаваннем і маларухомым ладам жыцця.

Новы інструмент дазваляе выявіць рызыку дыябету за 13 гадоў да з’яўлення сімптомаў хваробы. Штучны інтэлект аналізуе паказанні ЭКГ (электракардыяграмы) падчас звычайнага сканавання сэрца.

Праграма фіксуе нязначныя змены, якія сігналізуюць пра будучыню захворвання. Загадзя даведаўшыся аб рызыцы дыябету, пацыенты змогуць палепшыць свой прагноз, змяніўшы лад жыцця.

Інструмент распрацавалі з дапамогай запісаў ЭКГ з бальнічных карт. Затым навукоўцы выкарыстоўвалі базу брытанскага біябанка, дзе захоўваюцца генетычныя звесткі і медыцынскія звесткі 500 тысяч чалавек.

Да зменаў, на якія рэагуе сістэма, адносіцца праходжанне электрычнага сігналу ад сэрца: невялікія ваганні ў часе, форме або характары пэўных электрычных хваль. Яны адлюстроўваюць ранняе ўздзеянне дыябету на структуру і функцыі сэрца.

Тэхналогія атрымала назву Aire-DM. Папярэднія тэсты паказалі, што яе дакладнасць складае каля 70%. У будучыні інструмент штучнага інтэлекту змогуць укараніць у сістэмы аховы здароўя іншых краін.

Важна, што спосаб дыягностыкі з’яўляецца даступным, недарагім і неінвазіўным, гэта значыць не дастаўляе дыскамфорту пацыенту, паведамляе The Guardian.

Звязда, 28 снежня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/7/76488
Текущая дата: 22.01.2025