Белорусский портал в Казахстане

Ваенныя РФ нанеслі ўдар па газава-энергетычнай інфраструктуры Украіны



Групавы ўдар быў здзейснены ноччу і нанёс шкоду ўкраінскай ваеннай прамысловасці, усяго з пачатку сакавіка расійскія вайскоўцы нанеслі сем такіх удараў.

Расійскія вайскоўцы ў ноч на пятніцу нанеслі групавы ўдар высокадакладнай зброяй па аб’ектах газава-энергетычнай інфраструктуры, якія забяспечвалі працу ваенна-прамысловага комплексу Украіны, паведамляе Мінабароны РФ.

Удар наносілі зброяй вялікай далёкасці як паветранага, так марскога і наземнага базавання. Акрамя таго, выкарыстоўваліся беспілотнікі.

"Цэль удару дасягнута. Усе аб’екты знішчаны", - адзначылі ў міністэрстве.

Таксама там удакладнілі, што з 1 па 7 сакавіка Узброеныя сілы РФ нанеслі сем такіх групавых удараў.

Былі ліквідаваны: інфраструктура ваенных аэрадромаў, склады з боепрыпасамі, месцы базавання катэраў, пункты часовай дыслакацыі ўкраінскіх вайскоўцаў, а таксама замежных наёмнікаў і нацыяналістаў.

Больш за тое, з паветра атакаваны цэхі вытворчасці, склады захоўвання і пункты кіравання ўдарных беспілотнікаў украінскага боку.

Мінск, 7 сакавіка 2025
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/7/77355
Текущая дата: 11.04.2025