Белорусский портал в Казахстане

Плануемая дата старту карабля з беларускай касманаўткай - 21 сакавіка



Дзяржкарпарацыя "Раскосмас" назвала новую плануемую дату запуску пілатуемага карабля "Саюз МС-25", на якім на Міжнародную касмічную станцыю адправіцца прадстаўніца Беларусі Марына Васілеўская. Гэта 21 сакавіка.

"Дзяржкарпарацыя "Раскосмас" прадстаўляе эмблему экіпажа пілатуемага карабля "Союз МС-25",запуск якога да Міжнароднай касмічнай станцыі плануецца на 21 сакавіка 2024 года", - сказана ў паведамленні Раскосмасу.

У склад экіпажа ўвойдуць грамадзянка Беларусі Марына Васілеўская (дублёр - Настасся Лянкова), касманаўт Раскосмасу Алег Навіцкі і астранаўт NASA Трэйсі Дайсан. Раней Раскосмас паведамляў, што плануемая дата запуску "Саюза МС-25" - 13 сакавіка.

Плануецца, што палёт Марыны Васілеўскай і Алега Навіцкага прадоўжыцца 12 сутак: яны вернуцца на Зямлю на "Саюзе МС-24", які цяпер прыстыкаваны да МКС, разам з амерыканкай Лорал О`Хара.

19 студзеня Раскосмас прадставіў эмблему экіпажа пілатуемага карабля "Саюз МС-25", у склад якога ўваходзіць прадстаўніца Беларусі Марына Васілеўская. "Эмблема выканана ў форме шчыта, што азначае перамогу і дасягненне мэт. На эмблему нанесены прозвішчы членаў экіпажа, а таксама дзяржаўныя сцягі краін - удзельніц палёту: Расіі, Рэспублікі Беларусь і ЗША - у форме трохвугольніка, што абазначае з’яднанне экіпажа 21-й экспедыцыі наведвання МКС", - адзначылі ў Раскосмасе.

У цэнтры эмблемы адлюстраваны лагатып Раскосмасу, а таксама карабель "Саюз МС-25", які накіраваны да МКС. Унізе эмблемы нанесена гара Казбек - пазыўны экіпажа.

19 студзеня 2024, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/73/72194
Текущая дата: 17.11.2024