Белорусский портал в Казахстане

Берлін не лічыць дзеянні Ізраіля ў Газе генацыдам



Германія заявіла, што не лічыць дзеянні Ізраіля ў Газе генацыдам. Так Берлін пракаментаваў пазоў ПАР у Міжнародны суд ААН супраць Ізраіля па Канвенцыі аб генацыдзе.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС ФРГ Себасціян Фішэр заявіў: «З нашага пункту гледжання, сцвярджэнне аб тым, што Ізраіль нібы ажыццяўляе генацыд у сектары Газа, няправільна». Паводле яго слоў, дзеянні Ізраіля не падпадаюць пад дзеянне канвенцыі.

5 студзеня ўлады ПАР падалі ў Міжнародны суд ААН у Гаазе пазоў супраць Ізраіля па Канвенцыі аб генацыдзе з-за сітуацыі ў сектары Газа, заклікаўшы суд прыняць часовыя меры ў дачыненні да ізраільскіх уладаў. Першыя слуханні прызначаны на 11-12 студзеня.

7 кастрычніка 2023 года баевікі палестынскага руху ХАМАС з сектара Газа пачалі масіраваны ракетны абстрэл Ізраіля і ўварваліся на яго тэрыторыю. У адказ Ізраіль прыступіў да нанясення ўдараў па палестынскім анклаву, а затым пачаў там наземную аперацыю.

Па апошніх дадзеных, у выніку палестына-ізраільскага канфлікту ў сектары Газа загінулі больш за 22 тыс. чалавек, больш за 57 тыс. атрымалі раненні, таксама ў Ізраілі загінулі каля 1,2 тыс. чалавек, больш за 5 тыс. пацярпелі. З-за ізраільскіх бамбардзіровак большая частка тэрыторыі сектара Газа ператварылася ў руіны, а яе 2,3 млн жыхароў апынуліся на мяжы гуманітарнай катастрофы.

Звязда, 8 студзеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/75/72060
Текущая дата: 17.11.2024