Белорусский портал в Казахстане

Антон Смольскі перамог у спрынце Кубка Садружнасці ў Раўбічах



Сёння стартаваў першы дзень трэцяга этапу Кубка Садружнасці па біятлоне, які праходзіць у спарткомплексе "Раўбічы".

Беларускі біятланіст Антон Смольскі перамог у спрынце трэцяга этапу Кубка Садружнасці, які прымаюць беларускія Раўбічы.

Смольскі пераадолеў дыстанцыю за 23 хвіліны і 58,4 секунды, не дапусціўшы ніводнага промаху на агнявых рубяжах.

Другім у спрынце фінішаваў біятланіст з Расіі Аляксандр Корнеў. Ён таксама не прамахнуўся на агнявых рубяжах, аднак "прывёз" пераможцу гонкі 24,1 секунды.

Трэцім у спрынце стаў яшчэ адзін расіянін – Аляксандр Логінаў (51,3 секунды і без промахаў).

Сёння – першы дзень трэцяга этапу Кубка Садружнасці па біятлоне, які праходзіць у спарткомплексе "Раўбічы" пад Мінскам. Акрамя мужчынскай спрынтарскай гонкі сёння пройдзе яшчэ і жаночы спрынт.

У другі дзень спаборніцтваў пройдуць мужчынскі і жаночы пасьюты. Завершыцца трэці этап 7 студзеня мужчынскім і жаночым мас-стартамі.

Кубак Садружнасці праводзіцца ва ўмовах адхілення беларускіх і расійскіх біятланістаў ад сусветных стартаў. Першы этап кубкавага першынства адбыўся ў верасні ў Сочы, другі прайшоў у снежні ва Уфе, трэці запланаваны ў беларускіх Раўбічах у пачатку студзеня, чацвёрты – у красавіку ў Мурманску.

Мінск, 5 студзеня 2024
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/76/72018
Текущая дата: 17.11.2024